Аварыя ў цэнтры Мінска — таксіст страціў прытомнасць за стырном

Машына заехала на тратуар.

30.06.2024 / 17:17

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, а 14-й гадзіне 43-гадовы таксіст на KIA ехаў у сталіцы па вуліцы Свярдлова, страціў прытомнасць і наехаў на фасад будынка №28 па вуліцы Свярдлова.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Мужчыну даставілі ў бальніцу для абследавання.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіраваць аўто ў хваравітым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, забаронена. У выпадку, калі кіроўца адчуў, што яму стала кепска, неабходна спыніцца ў бяспечным месцы і адпачыць. Пры неабходнасці — выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.

Nashaniva.com