Пад Слаўгарадам фура сутыкнулася з легкавіком: аўто ўсмятку, трое загінулі

Цэлым застаўся толькі кіроўца грузавога аўто.

30.06.2024 / 20:23

Фота: прэс-служба МУС

30 чэрвеня каля 17.15 на аўтадарозе «Мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы», паблізу горада Слаўгарада, 26-гадовы кіроўца Chevrolet на скрыжаванні не прапусціў фуру, якая рухалася на галоўнай дарозе.

Фота: прэс-служба МУС

У выніку тры пасажыры легкавога аўтамабіля загінулі, двое, у тым ліку кіроўца, шпіталізаваныя. Кіроўца грузавіка дастаўлены ў бальніцу для ацэнкі стану здароўя.

Фота: прэс-служба МУС

Nashaniva.com