На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя
У Францыі 30 чэрвеня прайшлі выбары ў ніжнюю палату парламента — Нацыянальны сход. Вядомыя папярэднія вынікі па даных экзіт-полаў, піша Le Figaro.
30.06.2024 / 23:14
Марын Лё Пэн і Жардан Бардэла. Фота: AP Photo/Thomas Padilla
Першае месца займае ўльтраправая партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн — у іх 33,5%. Другое — ва ўльтралевага «Народнага фронту» (28,5%). Цэнтрысцкая партыя прэзідэнта Эмануэля Макрона «Разам за рэспубліку» на трэцім месцы з 22,1% галасоў.
Чакаецца, што выніковая яўка на выбары складзе рэкордныя 67% (такія даныя дае Інстытут апытанняў Ifop).
28-гадовы Жардан Бардэла — старшыня «Нацыянальнага аб'яднання» — выказаў здагадку, што ён будзе прэм'ер-міністрам.
Нагадаем, Макрон 9 чэрвеня абвясціў пазачарговыя парламенцкія выбары пасля таго, як правыя перамаглі на выбарах ад Францыі ў Еўрапарламент. Тэрмін самога Макрона сканчаецца ў 2027 годзе.
Марын Лё Пэн: Калі мы сфармуем урад, французскіх вайскоўцаў ва Украіне не будзе
Кіраўнік партыі Марын Лё Пен выступіў за пастаўкі Кіеву боепрыпасаў
«Ідэальны зяць» і зорка TikTok: у Францыі прэм'ер-міністрам можа стаць 28-гадовы палітык