У Парыжы пасля абнародавання вынікаў экзітполаў тысячы людзей выйшлі на вуліцы

У Парыжы на вуліцы выйшлі тысячы людзей, пратэстуючы супраць першых вынікаў экзітполаў парламенцкіх выбараў, згодна з якімі перамагае ўльтраправая партыя «Нацыянальнае абʼяднанне» на чале з Марын Лё Пэн.

01.07.2024 / 07:39

 У Парыжы пасля абнародавання вынікаў экзітполаў тысячы людзей выйшлі на вуліцы. Фота: AP Photo / Louise Delmotte

Частка пратэстоўцаў залезла на манумент у цэнтры плошчы, адкуль размахвалі сцягамі Палестыны і ПАР, а таксама плакатамі «супраць фашызму». 

Большасць дэманстрантаў былі маладымі і скандавалі лозунгі кшталту «фашысты прэч». 

Па даных праведзеных на ўчастках апытанняў, на датэрміновых парламенцкіх выбарах у Францыі ўпэўнена перамагае ўльтраправая партыя «Нацыянальнае абʼяднанне», атрымаўшы 34% галасоў. Цэнтрысцкая партыя прэзідэнта Эмануэля Макрона на трэцім месцы з 22% галасоў.

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

У Францыі пачаліся пазачарговыя парламенцкія выбары

Марын Лё Пэн: Калі мы сфармуем урад, французскіх вайскоўцаў ва Украіне не будзе

Nashaniva.com