Венгрыя стала старшынёй Еўрасаюза
Старшынства працягнецца да канца года.
01.07.2024 / 08:16
Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP
Краінай-старшынёй у Еўрасаюзе з панядзелка становіцца Венгрыя. Старшынства перайшло да яе ад Бельгіі і працягнецца да канца гэтага года.
Будапешт абраў у якасці дэвізу фразу «зробім Еўропу зноў вялікай» і выступае за замежную палітыку, якая ідзе насуперак поглядам цяперашняга кіраўніцтва ЕС. У тым ліку гэта датычыцца адносін з Расіяй і Украінай.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск назваў наступныя паўгода «выклікам для ЕС».
Венгерскі прэм'ер Віктар Орбан у сярэдзіне чэрвеня заяўляў, што ягоная краіна не будзе ўдзельнічаць у місіі NATO ва Украіне. Як лічыць палітык, «еўрапейскі цягнік ідзе ў бок вайны», але «пераканаць машыніста не ехаць далей не ўдалося».