Апублікаваныя афіцыйныя вынікі выбараў у Францыі

«Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн лідзіруе з 29,25% галасоў, атрымаўшы 240—270 месцаў (для большасці трэба 289).

01.07.2024 / 08:26

Абнародаваныя афіцыйныя даныя па першым туры парламенцкіх выбараў у Францыі (апрацавана 99,83 працэнта пратаколаў).

«Нацыянальнае аб'яднанне» Лё Пэн лідзіруе з 29,25% галасоў, атрымаўшы 240-270 месцаў (для большасці трэба 289).

Кааліцыя левых «Новы народны фронт» атрымала 27,99 працэнта. Кааліцыя Макрона на трэцім месцы з 20,04%.

У акругах, дзе кандыдат не набраў неабходнай большасці, будзе другі тур выбараў. У яго праходзяць кандыдаты, якія набралі больш за 12,5%.

Другі тур адбудзецца ў наступную нядзелю.

На парламенцкіх выбарах у Францыі перамагаюць ультраправыя з Марын Лё Пэн. Партыя Макрона трэцяя

Марын Лё Пэн: Калі мы сфармуем урад, французскіх вайскоўцаў ва Украіне не будзе

Кіраўнік партыі Марын Лё Пен выступіў за пастаўкі Кіеву боепрыпасаў

Французскія ультраправыя ціха выдалілі прапановы па паглыбленні супрацоўніцтва з Расіяй

«Ідэальны зяць» і зорка TikTok: у Францыі прэм'ер-міністрам можа стаць 28-гадовы палітык

Nashaniva.com