У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам

Начальнік Генеральнага штаба, першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка ўчора паабяцаў ужыць тактычную ядзерную зброю, калі ўзнікне пагроза краіне. Публіцыст Сяргей Навумчык пракаментаваў гэта выказванне генерала.

01.07.2024 / 09:29

«У святле безадказных заяў начальніка Генштаба генерала Муравейкі пра магчымасць нанясення ўдараў расейскай ядзернай зброяй з тэрыторыі Беларусі — настойліва раіў бы пазбыцца кватэр паблізу ад рэзідэнцыі «прэзідэнта» на пр. Пераможцаў, адміністрацыі «прэзідэнта» па Карла Маркса, будынку КГБ-ФСБ на цэнтральным праспекце, будынку Мінабароны, офісаў іншых сілавых структураў, аэрадрому Мачулішчы і вайсковых частак, рэзідэнцыі «прэзідэнта» ў Астрашыцкім гарадку — словам, усяго таго, што абавязкова будзе прадметам непазбежных удараў у адказ на нанясенне ўдараў расейскай ядзернай зброяй з тэрыторыі РБ па краінах NATO альбо па Украіне. Беражыце сябе!» — напісаў Навумчык.

Усе ядзерныя дзяржавы летась павялічылі свае арсеналы. Пазітыў ёсць, але мала

Наколькі імаверныя Трэцяя сусветная вайна і ядзерны ўдар? Ацэнка Фрыдмана

НАТА абмяркоўвае прывядзенне ядзернай зброі ў баявую гатоўнасць

Nashaniva.com