У Белгарадзе перабоі з электрычнасцю і вадою праз «вонкавае ўздзеянне на энергаабʼект»

Частка дамоў Белгарада і Белгародскай вобласці засталіся без электрычнасці. Улады сцвярджаюць, што перабоі адбыліся «ў сувязі з тэхналагічным парушэннем, выкліканым вонкавым уздзеяннем на энергаабʼект».

01.07.2024 / 10:26

«У сувязі з тэхналагічным парушэннем, выкліканым вонкавым уздзеяннем на энергаабʼект, у шэрагу раёнаў Белгародскай вобласці, а таксама Белгарадзе назіраюцца перапынкі падачы электраэнергіі. Энергетыкі ўжо прыступілі да пераводу электразабеспячэння спажыўцоў на рэзервовыя схемы, сацыяльна значныя абʼекты забяспечваюцца электраэнергіяй ад перасоўных рэзервовых крыніц», — гаворыцца ў паведамленні.

У Белгарадзе не працуюць святлафоры і перабоі з інтэрнэтам. Аб пагрозах мясцовых жыхароў будуць апавяшчаць машыны з гучнагаварыцелямі.

Акрамя праблем з электрычнасцю, у некалькіх населеных пунктах знікла падача вады.

УСУ раяць жыхарам Белгарадскай вобласці вывешваць жоўта-блакітныя сцягі ці пісаць БНР, каб пазбегнуць атак дронаў

Коптар атакаваў жылы дом у Курскай вобласці — загінулі пяць чалавек

Расія працягвае бамбіць Белгарад

Nashaniva.com