Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук

Яму інкрымінавалі абразу Лукашэнкі і здзек з дзяржаўных сімвалаў.

01.07.2024 / 10:37

Блогер Вадзім Ермашук выйшаў на свабоду 29 чэрвеня 2024 года, паведамляецца на сайце «Вясны».

Ермашук — папулярны гродзенскі блогер, вядомы як Vadimati.

Ён быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Пасля 40 сутак адміністрацыйнага арышту на яго завялі дзве крымінальныя справы — паводле артыкул 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і артыкул 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

21 снежня 2021 года ў Шчучынскім раённым судзе Ермашуку вынеслі прысуд — тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў прызначанае пакаранне, знаходзіўся ў калоніі ў Бабруйску.

Nashaniva.com