З 1 ліпеня бальнічныя будуць афармляць па-новаму
Ад сёння ўсе бухгалтарскія службы працадаўцаў пры прызначэнні дапамог па часовай непрацаздольнасці будуць узаемадзейнічаць непасрэдна з Фондам сацыяльнай занятасці насельніцтва.
01.07.2024 / 10:50
Фота: Наша Ніва
З гэтага часу пры разліку лістоў часовай непрацаздольнасці будуць інакш выстаўляць суму сярэднядзённага заробку, піша «Спутнік».
Мінімальны памер дапамогі цяпер залежыць ад мінімальнага заробку, цяпер ён складае 626 рублёў, або амаль 200 даляраў у эквіваленце. Па ранейшых нормах базай для разліку была палова БПМ — бюджэту пражытачнага мінімуму (менш за 210 рублёў).
Тыя, у каго працоўны стаж складае больш за 10 гадоў, атрымаюць 100% страчанага заробку з першага дня хваробы (раней за першыя 12 дзён пакрывалі 80%, астатнія дні хваробы — поўную суму). Калі стаж меншы за 10 гадоў, то з першага дня хваробы будзе аплачвацца 80%.
Акрамя таго, дапамога па часовай непрацаздольнасці будзе прызначацца па асноўным месцы працы, а не па кожным, як гэта было раней.
Сярэдняя працягласць захворвання працоўных у Беларусі складае каля 11 дзён.