20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў.

01.07.2024 / 11:11

У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні.

Ужо ў ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за «наўмысна зрабленую падножку супрацоўніку СІЗА». Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым. 

Ужо 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі, піша «Вясна».

Падтрымайце Мікіту: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Мікіта Міхайлавіч Залатароў

Nashaniva.com