Палітвязня, якога падманам выцягнулі ў Беларусь, хочуць перавесці на турэмны рэжым

Аляксандра Кулікова затрымалі 1 чэрвеня 2023 года проста на мяжы па вяртанні з Польшы.

01.07.2024 / 13:14

Мужчына з'ехаў з Беларусі праз палітычны пераслед, але пазней сілавікі паабяцалі яму, што калі той вернецца, то яго не пазбавяць волі, піша «Вясна».

Спачатку яго асудзілі за каментары ў «экстрэмісцкіх» чатах. А праз некалькі месяцаў яго пачалі судзіць ужо за спробу далучыцца да палка Каліноўскага ва Украіне, а таксама за «праходжанне навучання для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці».

У снежні Аляксандру канчаткова прызначылі чатыры з паловай гады зняволення. У сакавіку стала вядома, што пракурор апратэставаў прысуд Кулікову, у выніку чаго яму дадалі да тэрміну 1,5 года.

Стала вядома, што сёння ў Івацэвічах адбыўся суд па замене Аляксандру рэжыму ўтрымання на турэмны. Працэс вёў суддзя Сяргей Кухацкаволец. Вынік суда пакуль невядомы.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Настассі Мацяш

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць

Палітвязня, у якога выпусцілі пяць гумовых куль, зноў будуць судзіць

Nashaniva.com