Аранжавы ўзровень небяспекі працягнулі на аўторак

Уначы і раніцай 2 ліпеня ў многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы.

01.07.2024 / 13:44

2 ліпеня ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт, а на заходнія раёны распаўсюдзіцца халаднаватая паветраная маса.

Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём месцамі па краіне чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы,.

Ноччу +16..+22°С, па захадзе +14..+15°С, максімальная днём ад +20°С па захадзе да +31°С па паўднёвым усходзе краіны.

3 ліпеня месцамі, а на паўднёвым усходзе на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +11..+18°С, максімальная днём +18..+25°С.

Надвор'е ў Мінску на першыя дні ліпеня

yr.no

Nashaniva.com