На 3 Ліпеня ў Мінску будуць працаваць 24 КПП і 140 назіральных пунктаў
Святочных мерапрыемстваў будзе ў сем разоў меней.
01.07.2024 / 14:29
— Для бяспекі і падтрымання парадку будуць працаваць 24 кантрольна-прапускныя пункты, 140 назіральных пунктаў пры правядзенні ваеннага параду. Межы пляцоўкі вячэрняга гала-канцэрта ля стэлы будуць аб'яднаны з тэрыторыяй гарадскіх святочных мерапрыемстваў каля Палаца спорту. Госці свята змогуць бесперашкодна перамяшчацца паміж гэтымі сцэнічнымі пляцоўкамі без паўторнага надгляду. Дадаткова ўваход грамадзян на гала-канцэрт будзе арганізаваны праз 68 пунктаў пропуску, — анансавала галоўны ідэолаг Мінска Вольга Чамаданава.
— Святочны парад і тэатралізаваны эпізод «80 пераможных гадоў» адбудуцца 3 ліпеня з 9:00 да 10:20 на пр. Машэрава ля стэлы «Мінск — горад-герой». Завершацца святочныя мерапрыемствы ля стэлы гала-канцэртам майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі «Героям-вызваліцелям памяць на стагоддзі», які пройдзе 3 ліпеня з 21:00 да 0:00.
А 23:00 адбудзецца святочны феерверк у сямі пунктах горада, а галоўным месцам правядзення гарадскіх мерапрыемстваў стане пляцоўка ля Палаца спорту, на якой з 10:30 да 23:00 пройдзе канцэрт найлепшых творчых калектываў і выканаўцаў сталіцы.