На магілёўскай трасе перакуліўся аўтобус з акцёрамі тэатра імя Янкі Купалы
Аварыя адбылася ўначы 27 чэрвеня. Праўда, інфармацыя датычна таго, дзе менавіта гэта здарылася, адрозніваецца, піша Onliner.by.
01.07.2024 / 14:42
Аўтар фота напісаў, што аўтобус знаходзіўся пад Магілёвам. У той жа час чытачка партала адзначыла: «Гэта было ў горадзе Беразіно». «У аўтобуса выбівалі задняе шкло», — дадаў іншы карыстальнік форуму. Гэтыя словы пацвярджае адна з фатаграфій.
Невядома, колькі чалавек знаходзілася ў салоне ў момант аварыі. Аднак чытачка партала паведаміла: «Бачылі аўтобус ужо пасля таго, як ён перакуліўся. На месцы былі дзве пажарныя брыгады і чатыры-пяць карэт хуткай дапамогі. Людзей даставалі з люка на даху».
Яшчэ адзін чытач падзяліўся наступнай інфармацыяй: «Аўтобус вяртаўся з Магілёва ў Мінск пасля спектакля «Пісаравы імяніны». Унутры знаходзіліся акцёры і тэхнічная група Купалаўскага тэатра ў Мінску».