Пасля 30 гадоў працы спыніў вяшчанне першы прыватны гарадскі тэлеканал Гомеля

 З 1 ліпеня тэлеканал «Нірэя» больш не працуе.

01.07.2024 / 15:00

Банер, у якім гаварылася пра тое, што канал спыняе трансляцыю сваіх праграм, перыядычна з'яўляўся апошні час пасля выпускаў прагнозу надвор'я і праграмы аб'яў «Тэлевітрына», піша «Флагшток».

«Дзякуй, што 30 гадоў былі з намі!»,— падзякавала кампанія гледачоў, не ўдакладніўшы прычыну ліквідацыі медыя.

Канал пачаў вяшчанне 10 сакавіка 1994 года. Пасля здабыцця незалежнасці і ўсталявання дэмакратыі гэта было першае недзяржаўнае гарадское ТБ Гомеля. На тэлеканале выходзілі выпускі навін, асаблівай папулярнасцю карысталася праграма віншаванняў «Твой дзень».

Канал рэтрансляваў выпускі амерыканскіх хрысціянскіх прапаведнікаў, пазнавальныя перадачы, музычныя эфіры, праграмы расійскіх і польскіх тэлеканалаў.

Nashaniva.com