Пікава-рэзервовыя крыніцы ўведзены на чатырох электрастанцыях

У Беларусі ўведзены ў эксплуатацыю пікава-рэзервовыя крыніцы на Бярозаўскай і Лукомльскай ГРЭС, Мінскай ЦЭЦ-5 і Наваполацкай ЦЭЦ. Іх сумарная магутнасць складае 800 МВт.

01.07.2024 / 15:28

Бярозаўская ГРЭС. Фота: Мінэнерга 

Будаўніцтва крыніц з'яўляецца часткай мерапрыемстваў па інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму краіны. Як паведамілі ў Белэнерга, урачыстая цырымонія адбылася на Бярозаўскай ГРЭС. У ёй узяў удзел міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Пікава-рэзервовыя крыніцы з'яўляюцца хуткадзейны рэзервам магутнасці, які забяспечвае пакрыццё пікавых нагрузак, а таксама аптымальныя рэжым працы энергасістэмы. Яны пабудаваны на базе высокаманеўраных хуткадзейных газатурбінных установак, якія могуць выдаць намінальную магутнасць у сетку на працягу 15 хвілін.

Пікава-рэзервовыя крыніцы павінны былі пабудаваць у 2022 годзе. Аднак урад перанёс тэрміны здачы іх у эксплуатацыю. У выніку яны былі запушчаны толькі цяпер.

Nashaniva.com