Беларусь адрэагуе на новыя санкцыі ЕС пастрожваннем правіл імпарту заходніх тавараў

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз заявіў, што Беларусь падрыхтавала меры ў адказ на новыя санкцыі ЕС.

01.07.2024 / 17:15

Анатоль Глаз

«Урадам ужо падрыхтаваны комплекс асіметрычных мер у адказ. Яны будуць звязаныя з узмацненнем жорсткасці ўмоў імпарту і дзейнасці ў Беларусі суб'ектаў з недружалюбных краін», — сказаў Анатоль. Глаз.

Ён таксама адзначыў, што, маўляў, для Мінска новыя абмежаванні ЕС — «зусім прахадны этап».

«У нас шмат планаў развіцця, актыўна працуе эканоміка і, шчыра кажучы, наперадзе вельмі шмат спраў і праектаў. На гэтым фоне спробы кіраўніцтва ЕС сваімі незаконнымі санкцыйнымі пакетамі спыніць наша развіццё выглядаюць трохі камічна», — сцвярджае прэс-сакратар МЗС.

На мінулым тыдні ЕС распаўсюдзіў на Мінск шэраг антырасійскіх санкцый. Яны закранаюць імпарт з Беларусі ў ЕС золата, алмазаў, гелія, вугалю і мінеральных прадуктаў, сырой нафты. Забаронены таксама транзіт праз Беларусь тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння.

ЕС пашырыў на Беларусь санкцыі, уведзеныя супраць Расіі

Краіны ЕС узгаднілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі, каб закрыць самую вялікую шчыліну супраць Расіі

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю

Nashaniva.com