На рэпетыцыі парада ў Мінску заўважылі вагон метро на колах ВІДЭА

У Мінску ўвечары 29 чэрвеня на праспекце Машэрава каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбылася першая генеральная рэпетыцыя парада, прымеркаванага да 3 ліпеня. У парадзе заяўлены ўдзел больш за 300 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. Сярод танкаў і бронеаўтамабіляў гледачы рэпетыцыі парада заўважылі і вельмі нечаканую тэхніку, піша Telegraf.news.

01.07.2024 / 17:26

Скрыншот з відэа

Карыстальнік тыктока пад нікам Thekorbut апублікаваў некалькі кароткіх відэа з вячэрняй рэпетыцыі параду. ЗРК С-300, велізарны БелАЗ, калона танкаў. Але ўсіх іх пабіў па папулярнасці і праглядам ролік з фірмовым вагонам Мінскага метрапалітэна на колах.

Менш чым за суткі ролік паглядзела больш за 143 тыс. чалавек, якія пакінулі сотні каментароў.

Гледачы ацанілі арыгінальнасць такой тэхнікі, назваўшы яе выезд «варушняком цікавейшым», чым традыцыйная вайсковая тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе.

На 3 Ліпеня ў Мінску будуць працаваць 24 КПП і 140 назіральных пунктаў

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам

У Мінску перакрыюць вуліцы з-за рэпетыцый параду

Nashaniva.com