Азаранка пайшла следам за Сабаленкай
Сёння беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паведаміла, што з-за траўмы пляча здымаецца з Уімблдонскага турніру. А неўзабаве пасля таго аказалася, што і іншая вядомая беларуска таксама хворая.
01.07.2024 / 20:01
Фота: Alberto Pecalli / AP
Літаральна праз пару гадзін пасля заявы Сабаленкі Вікторыя Азаранка таксама праінфармавала арганізатараў пра сваю немагчымасць стартаваць на Уімблдонскім турніры. У першым раўндзе яна павінна была згуляць з амерыканкай Слоан Стывенс.
У якасці прычыны адмовы ад барацьбы ў Азаранкі таксама гучыць траўма пляча.
Астатнія беларускія тэнісісткі спынілі змаганне на гэтым прэстыжным турніры яшчэ на стадыі кваліфікацыі.
Арына Сабаленка знялася з Уімблдона
«Я ўпершыню сутыкнулася з такой сурʼёзнай траўмай». Сабаленка можа зняцца з Уімблдона
Гледачам забаранілі праносіць лукашэнкаўскія сцягі на матчы Уімблдонскага турніру