Буйны нямецкі банк без тлумачэння прычын закрывае рахункі беларусаў — нават дзіцячыя

Нямецкі Сommerzbank у аднабаковым парадку закрывае рахункі грамадзян Беларусі. Беларусы, якія жывуць у Германіі, сталі атрымліваць лісты ад банка аб скасаванні дамоў, пры гэтым прычыны такога рашэння не называюцца, піша «Салідарнасць».

01.07.2024 / 21:45

Фото: Wikimedia Commons

У чатах беларусы расказваюць, што рахункі закрываюць усім — незалежна ад наяўнасці ДНЖ ці ПМЖ. Закрываюць і дзіцячыя назапашвальныя рахункі.

Актывіст Павел Батуеў расказаў, што рашэнне банка закранула і яго:

«Мне няцяжка адкрыць рахунак у іншым банку, але сама сітуацыя ганебная. Паспрабую напісаць кіраўніцтву банка, што дыскрымінаваць дыскрымінаваных не вельмі добра».

Сommerzbank — трэці па велічыні актываў банкаўскі канцэрн у Германіі. 

Праблема з адным з банкаў раней узнікла ў беларусаў у Польшчы. Банк Santander стаў блакаваць рахункі грамадзян Беларусі, у якіх няма еўрапейскага ДНЖ.

Польскі банк Santander дыскрымінуе беларусаў па ўласнай ініцыятыве

Актывісты склалі петыцыю ў польскі банк Santander з просьбай не дыскрымінаваць беларусаў

Польскі банк даў беларусам два тыдні, каб прынесці ДНЖ. Хто не прынясе, таго адключаць ад праграмы

Папулярны польскі банк увёў яшчэ адно абмежаванне для беларусаў

Латушка звярнуўся ў Камісію фінансавага нагляду Польшчы ў сувязі з банкам Santander

Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?

Nashaniva.com