Пракоп'ева і Сахашчыка цяпер шукае і МУС Расіі
Экс-рэстаратар Вадзім Пракоп'еў і прадпрымальнік Валерый Сахашчык уключаныя ў базу вышуку МУС Расіі. Іх шукаюць па крымінальным артыкуле, аднак па якім менавіта, у картках не пазначана.
01.07.2024 / 22:06
Вадзім Пракоп'еў і Валерый Сахашчык
Пракоп'ева і Сахашчыка абвясцілі ў вышук за іхні ўдзел у стварэнні палка «Пагоня». Абодвух дзеячаў абвінавачваюць у тым, што яны «займаліся вярбоўкай, навучаннем і зладжваннем баевікоў з прыцягненнем замежных інструктараў на тэрыторыях Чэхіі, Польшчы і Украіны».
Пад сцягам «Пагоні» меркавалася аб'яднаць беларускіх добраахвотнікаў для ўдзелу ў вайне на баку Украіны. Аднак праект у 2022 годзе не адбыўся.
Пракоп'еў цяпер займаецца грамадскай дзейнасцю, ён абраўся ў Каардынацыйную раду. У Беларусі над ім правялі ўжо два судовыя працэсы — былы мінскі рэстаратар атрымаў 25 гадоў пазбаўлення волі.
Экс-камандзір 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў Брэсце Сахашчык даўно займаецца бізнэсам. Таксама ён з'яўляецца прадстаўніком па абароне Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Беларусь і Расія раней аб'явілі пра аб'яднанне спісаў экстрэмістаў і тэрарыстаў дзвюх краін. Беларускія ўлады ўключаюць у гэты спіс у пераважнай большасці выпадкаў палітычных апанентаў.
Пракоп'еў пералічыў 12 ілюзій, з якімі трэба развітацца беларусам
Пракоп'еў: Я б хацеў пазмагацца за месца мэра Мінска, але кансерватары за мяне не прагаласуюць
Сахашчык патлумачыў, навошта пісаў свой сакрэтны ліст пра атакі беспілотнікаў па Беларусі
Сахашчык: Калі б я супрацоўнічаў з КДБ, я б адправіў туды ліст непрыкметна