У Магілёве квадроберы захацелі пазнаёміцца з сабакам. Але той гэтага не ацаніў ВІДЭА

Нядаўна з'яўлялася інфармацыя, што сярод дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ў Беларусі, набірае абароты рух «квадробераў». Сутнасць яго ў тым, што хлопчыкі і дзяўчынкі надзяюць маскі жывёл і капіруюць іх звычкі: скачуць, гыркаюць, высоўваюць язык і да т. п. Днямі ў сеціве з'явілася чарговае відэа з удзелам фанатаў незразумелага для большасці беларусаў руху.

01.07.2024 / 23:19

Гэтым разам мінскія падлеткі вырашылі «пагутарыць» з сабе падобным істотай — з сабакам. Аднак той такую спробу не ацаніў. Спачатку сабака са здзіўленнем назірае за дзіўнымі паводзінамі дзяцей, а затым ратуецца ўцёкамі.

У Брэсце заўважылі дзяцей-квадробераў. Што гэта за новы трэнд?

Еўропу пачала заваёўваць новая гародніна — цукіёла. Што гэта такое і калі чакаць у Беларусі?

Чыноўнікі ўзяліся за прыватныя дзіцячыя лагеры — абяцаюць жорсткія рэйды

Nashaniva.com