Белінгем пасля матча Англія — Славакія паказаў непрыстойны жэст

Але яго не дыскваліфікуюць.

01.07.2024 / 23:51

Пасля гола ў матчы 1/8 фіналу Еўра-2024 паўабаронца зборнай Англіі памахаў рукой каля пахвіны. Ён назваў гэта «жартоўным жэстам у бок блізкіх сяброў».

Магчыма, маецца на ўвазе гэты жэст. Фота: Charlotte Wilson/Offside/Offside via Getty Images 

Гэты ўчынак Белінгема не пацягне строгія санкцыі з боку УЕФА — англічаніну наўрад ці пагражае дыскваліфікацыя.

Імаверна, Белінгема аштрафуюць, калі прызнаюць вінаватым у выніку дысцыплінарнага расследавання, якое цяпер праводзіць УЕФА, піша Прессбол.

У нядзелю Белінгем прыгожым ударам праз сябе на апошняй хвіліне здолеў зраўняць лік, а затым Англія ў дадатковы час выйграла ў Славакіі — 2:1.

У 1/4 фіналу Англія ў суботу згуляе са Швейцарыяй.

Белінгем і Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал 

Францыя на Еўра-2024 перамагла Бельгію і ідзе далей

Казка скончылася. Зборная Грузіі пакідае Еўра-2024

Nashaniva.com