Віктар Орбан, магчыма, сёння прыедзе ў Кіеў

Калі не ўмяшаецца нейкі форс-мажор.

02.07.2024 / 07:55

Віктар Орбан. Фота: Denes Erdos / AP

Чакаецца, што ў аўторак венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан наведае Кіеў і сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, паведамляе The Guardian са спасылкай на крыніцы

«У аўторак Віктар Орбан наведае Кіеў… у рамках нечаканага візіту аднаго з самых прарасійскіх лідараў Еўропы, які адбудзецца ў той час, калі Венгрыя забірае старшынства ў ЕС паводле ратацыйнага прынцыпу».

Дзве крыніцы ў Будапешце паведамілі, што Орбан, як чакаецца, сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве. Гэтая паездка венгерскага прэм'ер-міністра стане першай ва Украіне пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ.

The Guardian піша, што дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк адмовіўся каментаваць магчымы візіт. Але іншая крыніца ў Кіеве пацвердзіла планы.

«Орбан будзе тут у аўторак, калі не будзе змяненняў у апошнюю хвіліну», — сказала крыніца.

Венгрыя стала старшынёй Еўрасаюза

Венгрыя не будзе блакаваць дапамогу НАТА Кіеву, але сама не будзе дапамагаць

Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў

Nashaniva.com