Краіну накрыла непагадзь ФОТА

Навальніцы з моцным дажджом і шквалістым ветрам, парывы ​​якога дасягалі 20 м/с, сталі прычынай падзення дрэў і галін, месцамі — абрыву ліній электраперадачы.

02.07.2024 / 08:26

 Залева ў Баранавічах. Фота: bar24by / Telegram

За мінулыя суткі электразабеспячэнне парушалася ў 788 населеных пунктах краіны. Паводле даных на 7.00, аднаўленчыя работы прадаўжаюцца ў 128 населеных пунктах, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.

 

Адключэнні зафіксаваны ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Найбольш з-за непагадзі пацярпелі Полацкі, Барысаўскі, Слуцкі, Ушацкі раёны.

Пад моцным дажджом прайшла рэпетыцыя парада ў Мінску. 

Цягнікі спазняюцца ў Мінск на дзве-тры гадзіны з-за непагадзі.

Сёння ў Беларусі таксама захоўваюцца складаныя ўмовы надворʼя: з-за моцных дажджоў абʼяўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Nashaniva.com