Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

Дактары змагаліся за яго жыццё 13 дзён.

02.07.2024 / 08:25

У Айдоса Садыкава стралялі 18 чэрвеня — ён быў паранены ў галаву і знаходзіўся ў цяжкім стане. Дактары змагаліся за яго жыццё 13 дзён, піша выданне Грунт.

Украінскія праваахоўнікі заявілі аб падазрэнні ў замаху на забойства двум грамадзянам Казахстана — Мейраму Каратаеву і Атаю Жаканбаеву. Абодва збеглі з Украіны ў дзень нападу.

Жонка загінулага лічыць, што да замаху на яе мужа датычны прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Nashaniva.com