Дачцэ Качанавай прапаноўваюць схадзіць на парад — за 120 рублёў прэміі

У рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця» шукаюць тых, хто пагодзіцца схадзіць на парад і канцэрт 3 ліпеня. «Наша Ніва» даведалася, што прапаноўваюць супрацоўнікам.

02.07.2024 / 10:02

Парад у Мінску

Не сакрэт, што наведванне ідэалагічных мерапрыемстваў лукашэнкаўцы даволі часта забяспечваюць з дапамогай працоўных калектываў: людзей заахвочваюць прэміямі ці адгуламі.

Зараз пошукам ахвотных займаюцца, у тым ліку, і ў РНПЦ «Маці і дзіця». Установе аховы здароўя трэба адправіць на парад і вечаровы гала-канцэрт каля абеліска «Мінск — горад-герой» ажно 30 чалавек.

@nashaniva Дачцэ Качанавай прапаноўваюць схадзіць на парад за 120 рублёў #беларусь #3июля #деньнезависимости #нашаніва #белорусы #беларусьновости ♬ Funny - Gold-Tiger

У чаце для супрацоўнікаў з'явілася паведамленне:

«Паважаныя калегі, на 3 ліпеня трэба: 15 чалавек, збор да 8 раніцы да заканчэння парада; 15 чалавек, збор 19:50 да заканчэння мерапрыемства. Усе людзі будуць прэміраваны (3 базавыя)».

Атрымліваецца, кошт удзелу ў мерапрыемстве — 120 рублёў. Цікава, ці адгукнецца на такую прапанову старэйшая дачка Наталлі Качанавай Вольга, якая працуе ў РНПЦ «Маці і дзіця» неанатолагам.

Стала вядома, якімі аўтамабілямі валодаюць Качанава і сем'і яе дзвюх дачок

Якія беларускія клінікі найбольш запатрабаваныя ў замежнікаў

Якія даручэнні даў Лукашэнка новаму міністру аховы здароўя — гэта смешна

Nashaniva.com