У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расійскага цара Мікалая ІІ

Экспазіцыі будуць прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя.

02.07.2024 / 12:10

Фота: Магілёў Анлайн

Музейны комплекс плануюць узвесці ў парку Горкага побач з храмам святых Царскіх Страстацерпцаў — у такім чыне ў РПЦ была кананізавана сям'я апошняга расійскага імператара Мікалая II.

Новыя музеі будуць прысвечаныя падзеям пачатку XX стагоддзя, піша «Магілёў анлайн». Сярод асноўных тэм — Першая Сусветная вайна, Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі, сям'я Мікалая II, георгіеўскія кавалеры, Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.

Тэрміны рэалізацыі праект пакуль не называюцца, аднак ужо ёсць эскізы архітэктурнага ансамбля.

У Магілёве ў 1915-1917 гадах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага арміі Расійскай імперыі. Тут першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі правёў Мікалай II.

Nashaniva.com