Што найлепшае для развіцця плавальных здольнасцей дзяцей? 

Як круг, так і нарукаўнікі трымаюць дзіця ў вертыкальным становішчы. Галава пры гэтым пастаянна задраная. У выніку выпрацоўваюцца няправільныя рэфлексы. Ёсць іншыя, больш прыдатныя прылады.

02.07.2024 / 19:21

Скрын відэа: triol777 / YouTube

Вы марыце аб тым, каб ваша дзіця навучылася плаваць і пры гэтым імкняцеся зрабіць гэты працэс як мага больш бяспечным? Вам здаецца, што ў гэтым найлепшым чынам дапамогуць такія сродкі, як кругі ці нарукаўнікі?

У інтэрнэце можна знайсці шмат рэкамендацый адносна таго, які круг выбраць. Крагі-хадункі ў форме сядзення з адтулінамі для ног некаторыя бацькі выкарыстоўваюць для сваіх дзяцей пачынаючы з 6 месяцаў.

Фота: Juan Salamanca / pexels.com

Трэба пагадзіцца, што кругі дапамогуць дзіцяці не баяцца вады, больш упэўнена трымацца ў ёй і прадухіляць пераварочванне.

Калі дзіця ўжо можа трымацца на вадзе, то дадатковую абарону створаць нарукаўнікі. Вытворцы рэкамендуюць іх выкарыстоўваць пачынаючы з 2,5—3 гадоў.

Добрая якасць нарукаўнікаў і кругоў у тым, што яны дапамагаюць дзіцяці трымацца на плаву. Аднак спецыялісты ў адзін голас заяўляюць, што з дапамогай гэтых сродкаў дзіця навучыцца толькі боўтацца ў вадзе.

Як круг, так і нарукаўнікі трымаюць дзіця ў вертыкальным становішчы. Галава пры гэтым пастаянна задраная. У выніку ў дзіцяці выпрацоўваецца няправільнае ўспрыманне таго, што пры плаванні галаву трэба трымаць высока.

Фота: pexels.com

Акрамя гэтага, пры такім спосабе навучання плаванню ў дзіцяці развіваецца навык валодання нагамі, які імітуе язду на веласіпедзе, што зусім не адпавядае сапраўднай тэхніцы плавання.

Да таго ж гэтыя сродкі ствараюць у дзіцяці ілжывае адчуванне падтрымкі на вадзе. Нават калі дзіця навучыцца трымацца і перамяшчацца ў вадзе з дапамогай круга ці нарукаўнікаў, яно прывыкне да такіх «паплаўкоў» на сваім целе.

Калі ж дзіця апынецца ў вадзе без іх, то адчуваць сябе будзе максімальна небяспечна. Малеча рэфлекторна будзе імкнуцца абапірацца на свае плечы, а галаву трымаць над вадою. У такім выпадку дзіця проста праваліцца пад ваду, напужаецца і затым доўгі час не будзе пагаджацца вучыцца плаваць па-сапраўнаму.

Замест кругоў і нарукаўнікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць падтрымліваючае абсталяванне. Да іх адносяцца макароны і дошчачкі. Менавіта з іх дапамогай можна засвоіць правільную тэхніку.

Прычым лепш за ўсё, калі навучанню плаванню вашага дзіцяці зоймецца спецыяліст.

Пяць простых прыёмаў, якія дапамогуць плаваць прыгажэй

Топ маляўнічых месцаў для летніх вандровак па Беларусі, далей ад гарадской задухі

У Беларусі дзецям да 14 гадоў забаронена наведваць пляжы без дарослых. Што яшчэ нельга рабіць на вадзе?

Nashaniva.com