Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні пяці ўкраінскіх Су-27 на аэрадроме ва ўкраінскім Міргарадзе

Мінабароны Расіі заявіла аб знішчэнні ўкраінскіх знішчальнікаў Су-27 на аэрадроме ў Міргарадзе ў Палтаўскай вобласці Украіны. Ведамства сцвярджае, што ўдар быў нанесены 1 ліпеня расійскім аператыўна-тактычным ракетным комплексам «Іскандэр-М». Ва Украіне заявілі, што «ўдар быў», але страты «зусім не такія».

02.07.2024 / 12:44

Расійскія войскі 1 ліпеня нанеслі ўдар ракетамі «Іскандэр-М» па ваенным аэрадроме Міргарад у Палтаўскай вобласці. «У выніку ўдару расійскай арміі было знішчана 5 дзеючых і пашкоджана 2 змешчаных на рамонце шматмэтавых знішчальнікаў Су-27», — сцвярджае Мінабароны РФ. 

Блізкі да авіяцыі РФ тэлеграм-канал Fighterbomber, піша, што расейскія вайскоўцы ўразілі не менш за пяць самалётаў. «У любым выпадку гэта самы дзейсны ўдар па аэрадроме з нашага боку з пачатку СВА », — дадае канал. 

Удар па аэрадроме пацвердзіў былы спікер Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат. Паводле яго слоў, «удар быў» і «ёсць пэўныя страты», але «зусім не такія», як прыпісвае сабе армія РФ. 

Ён дадаў, што расіяне рэгулярна абстрэльваюць вайсковыя аэрадромы Украіны, і падкрэсліў, што вайскоўцы УСУ прыкладваюць «неверагодныя намаганні», каб абараніць іх. «Гэта вайна, і, на жаль, не без страт тэхнікі», — напісаў Ігнат.

Nashaniva.com