У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі

Дзяўчынка не размаўляе.

02.07.2024 / 12:54

Дзяўчынку завуць Мая Любімцава, яна жыве ў Камянецкім раёне, у аграгарадку Пелішча. У панядзелак каля 16:30 дзіця сышло з двара свайго дома, да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога невядома, піша Onliner.by.

Дзяўчынка не размаўляе, валасы ў яе русыя, рэдкія, сярэдняй даўжыні. Апранутая ў чорную майку дарослага чалавека з надпісам Reebok.

Калі вы нешта ведаеце— — паведаміце ў міліцыю па тэлефонах + 375 44 791-20-03, +375 33 613-29-62 або 102.

Валанцёры ПСА «Анёл» таксама абвясцілі збор людзей на пошукі: групы сталічных добраахвотнікаў адправяцца ў Камянецкі раён Далучыцца да іх можа любы жадаючы на машыне ці без. Пошук плануецца лясны, таму варта апрануцца адпаведна. Падрабязнасці — па нумары 7733.

— Цяпер вельмі шмат людзей шукае дзіця: і пошукавыя атрады, якія знаходзяцца тэрытарыяльна побач, і міліцыя, і МНС, і вайскоўцы, — распавёў Сяргей Коўган, кіраўнік ПСА «Анёл».

На 11:00 2 ліпеня Маю ўсё яшчэ не знайшлі.

«Пошукі ішлі ўсю ноч, але пакуль, на жаль, новых падрабязнасцяў аб магчымым месцазнаходжанні дзяўчынкі няма. Зараз працягваецца прачэсванне мясцовасці. Прыцягнутыя ўсе магчымыя службы, валанцёры, лётаюць квадракоптары», — распавялі каардынатары ПСА «Анёл» Брэсцкі рэгіён.

Вось каардынаты пошукавага штаба для ўсіх, хто жадае дапамагчы: 52.334739, 23.910390. Карта тут.

Каардынатар пошуку: Марыя (пазыўны «Багіра»), яе нумар тэлефона: +375 33 992-77-33. Звязацца з Марыяй можна па прыбыцці ў штаб.

Таксама ў тэлеграм-канале Брэсцкай міліцыі з'явілася больш якаснае фота Маі.

Nashaniva.com