У Полацку з'явіўся прыгожы мурал з Усяславам Чарадзеем ФОТА

Князя нанеслі на шматпавярховік.

02.07.2024 / 13:11

Фота: Betera

Мурал з выявай князя Усяслава Чарадзея ўпрыгожыў фасад дома па вуліцы Марыненкі. 

Усяслаў намаляваны разам з ваўком — згодна з легенда, полацкі князь ператвараўся ў гэтую жывёлу і абыходзіў свае ўладанні. У руцэ ў князя папараць-кветка — гэта адсылка да народнага свята Купалля.

Аўтарам эскізу стала студэнтка Беларускай акадэміі Мастацтваў Аляксандра Прыма. Распісалі фасад дома мастакі Сяргей Рысакоў і Яўген Сасюра. На стварэнне малюнка ім спатрэбілася ўсяго пяць дзён, піша thebtw.com.

Праект арганізавалі арт-супольнасць Urban Myths і Betera. Гэта ўжо другі урал, створаны ў выніку гэтай калабарацыі: раней у Віцебску з'явіўся ўнікальны эка-мурал.

Nashaniva.com