Перад 3 Ліпеня даляр падаражэў на дзве капейкі, а еўра амаль на ўсе чатыры

Расійскі рубель патаннеў.

02.07.2024 / 13:07

На таргах у Мінску 2 ліпеня даляр вырас на 2,12 капейкі да 3,2090.

Еўра падаражэў на 3,7 капейкі да 3,34483.

Расійскі рубель патаннеў на паўтары капейкі да 3,6465 за 100 адзінак.

Юань вырас на 2,67 капейкі да 4,3857 за 10 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя:

даляр — 3,1775
еўра — 3,52
расійскі рубель — 3,4991
кітайскі юань — 4,4414

Максімальна даляр у гэтым годзе каштаваў на таргах 17 красавіка — 3,2809 беларускага рубля.

Nashaniva.com