Орбан запосціў ФОТА з Зяленскім
Прэм'ер Венгрыі прыехаў сёння раніцай у Кіеве ўпершыню за 12 гадоў.
02.07.2024 / 13:42
Віктар Орбан апублікаваў у сваім інстаграме фатаграфію з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве.
Орбан звязаў свой візіт ва Украіну са старшынствам Венгрыі ў Радзе ЕС. Яно пачалося 1 ліпеня і працягнецца паўгода
Агенцтва Reuters перадала першыя заявы Віктара Орбана. У ліку іншага венгерскі лідар заклікаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падумаць аб спыненні агню, якое, паводле яго слоў, дапаможа паскорыць перамовы з Расіяй.
Што яшчэ сказаў Орбан:
— Ён выказаў спадзяванне, што Украіна і Венгрыя заключаць шырокае двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве.
— Орбан заявіў, што Венгрыя хацела б значна палепшыць свае адносіны з Украінай і пакінуць у мінулым рознагалоссі паміж дзвюма краінамі.
— Прэм'ер-міністр Венгрыі сказаў, што яго краіна гатова прыняць удзел у мадэрнізацыі ўкраінскай эканомікі.
— Па словах Орбана, ёсць добрыя шанцы вырашыць пытанне венгерскай меншасці ва Украіне.
— Орбан таксама прывітаў прапанову Зяленскага адкрыць у Венгрыі ўкраінскую школу.
Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту
Венгрыя стала старшынёй Еўрасаюза