У Беларусь зноў прыляцеў міністр абароны РФ

У паветраную прастору Беларусі ўвайшоў Ту-214ПУ-СБУС з рэгістрацыйным нумарам RA-64530. Борт належыць Міністэрству абароны РФ і абсталяваны спецыяльным бартавым вузлом сувязі СБУС-214. Паводле звестак «Беларускага Гаюна», на гэтым самалёце ў Беларусь прыбывае кіраўнік Мінабароны РФ Андрэй Белавусаў.

02.07.2024 / 15:27

 Мінулы раз Андрэй Белавусаў быў у Беларусі 24 мая

Заўтра ў Мінску адбудзецца чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў — членаў СНД, для ўдзелу ў якім у Беларусь ужо прыбылі міністры абароны Узбекістана, Казахстана і Азербайджана.

Ці варта чакаць на гэтым мерапрыемстве і кіраўніка Мінабароны Арменіі, невядома.

Таксама ў Беларусь сёння прыляцеў і кіраўнік Мінабароны Кубы. У краіне заўтра пройдзе парад з нагоды Дня Незалежнасці.

У папярэдні раз Белавусаў быў у Мінску 24 мая.

Nashaniva.com