У Франкфурце-на-Майне ўвялі прэмію за адмову ад аўтамабіля

Шчыльнасць аўтамабіляў там адна з самых высокіх у Германіі. На 750 000 жыхароў прыпадае 350 000 машын, піша Bild.

02.07.2024 / 15:47

Ілюстрацыйнае фота

Таму ўлады горада, дзе кіруюць партыі СДПГ і «Саюз 90/Зялёныя», вырашылі заахвочваць адмову ад аўтамабіляў.

Зараз кожны, хто здыме машыну з рэгістрацыі, атрымае гадавы праязны на ўсе віды транспарту Deutschlandticket, які дзейнічае па ўсёй Германіі.

Ён каштуе 49 еўра ў месяц — адсюль і сума ў 588 еўра за год.

Аднак бясплатны пракат электрасамакатаў або ровараў не прадугледжаны. Раней аналагічную прэмію ўжо ўвялі ў Марбургу.

Nashaniva.com