Пошукі 4-гадовай Маі Любімцавай у Камянецкім раёне працягваюцца

З моманту яе знікнення прайшлі роўна суткі.

02.07.2024 / 15:54

У Пелішчы працягваюцца пошукі 4-гадовай дзяўчынкі. Пошукі праводзіліся ўсю ноч і ідуць днём.

Задзейнічана вялікая колькасць сіл МУС, МНС, валанцёраў з розных куткоў краіны, а таксама мясцовае насельніцтва, піша «Віртуальны Брэст».

Учора каля 16:30 гадзін дзяўчынка пайшла з двара дома і да цяперашняга часу яе месцазнаходжанне не вядома.

Прыкметы: на выгляд 4 гады валасы русыя рэдкія сярэдняй даўжыні, не размаўляе.

Апранутая ў чорную майку дарослага чалавека з надпісам «Reebok».

Пры выяўленні дзяўчынкі просьба паведаміць у міліцыю па нумарах тэлефонаў: 8 (044) 791-20-03, 8 (033) 613-29-62 або 102.

Nashaniva.com