Палітвязень Ігар Аліневіч трапіў у бальніцу 

Як стала вядома, ужо тыдзень Ігар Аліневіч знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах. 

02.07.2024 / 16:31

Ігар Аліневіч — актывіст анархісцкага руху. Ён быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.

Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынкі ДАІ і Дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці.

Лукашэнкаўскі суд прызначыў Ігару Аліневічу 20 гадоў калоніі. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў следчую турму Жодзіна.

Аўдыякніга анархіста Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выйшла на беларускай мове 

Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ

«Проста пекла на зямлі». Што вядома пра турму, дзе трымаюць Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча

Nashaniva.com