Чатырохгадовая Мая Любімцава, якую шукалі больш за суткі, загінула
дапоўнена
Пра гэта паведаміў сёння раніцай у сваіх сацсетках пошукавы атрад «Анёл».
03.07.2024 / 07:43
«4-гадовая Мая з аграгарадка Пелішча Камянецкага раёна знойдзена. Пошукавая аперацыя завершана. На жаль, дзяўчынка знойдзеная загінулай. Мы дзякуем усім, хто разам з пошукавікамі аказваў дапамогу. Пакуль што мы не можам каментаваць тое, што адбылося.. Спадзяемся на ваша разуменне..», — піша «Анёл».
Пазней сталі вядомыя абставіны смерці.
«Сёння ноччу валанцёрамі ў вадаёме на тэрыторыі мехдвара ў аграгарадку Пелішча было знойдзена цела Маі Любімцавай. Усім тым, хто ўдзельнічаў у пошуку дзяўчынкі, вялікі дзякуй за дапамогу. На жаль, цуду не адбылося», — піша «Віртуальны Брэст».
Дзяўчынка прапала ў панядзелак а 16.30. Яна сышла са двара ўласнага дома і больш яе ніхто не бачыў. Складанасцяў у пошуку дадавала тое, што яна не размаўляла.
У пошуках бралі ўдзел сотні чалавек, у тым ліку з Брэста і Мінска.
У Камянецкім раёне знікла чатырохгадовая дзяўчынка
У Камянецкім раёне ўсё яшчэ шукаюць зніклую чатырохгадовую дзяўчынку. Патрэбныя добраахвотнікі
Цельца чатырохгадовай Маі Любімцавай знайшлі ў вадаёме