Прэзідэнтка Грузіі ўзнагародзіла гульцоў футбольнай зборнай ордэнам Гонару за ўдзел у Еўра-2024

Цырымонія ўзнагароджання прайшла на сцэне, якую ўсталявалі на плошчы Свабоды.

03.07.2024 / 07:59

Перамогу над Партугаліяй тыдзень таму Тбілісі святкаваў усю ноч

Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі ўзнагародзіла футбалістаў зборнай, трэнерскі штаб каманды і прадстаўнікоў Федэрацыі футбола ордэнам Гонару за выхад у 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы — 2024, паведамляе ТАСС.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла на сцэне, якую ўсталявалі на плошчы Свабоды. На шляху да плошчы футбалісты нацыянальнай каманды праехаліся на адкрытым аўтобусе, вітаючы тысячы заўзятараў.

Грузія ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат Еўропы і з ходу выйшла ў 1/8 фіналу.

На групавым этапе зборная заняла трэцяе месца (4 балы), выйграўшы ў Партугаліі 2:0. У 1/8 грузіны прайгралі Іспаніі з лікам 1:4. На радзіме каманду сустрэлі як нацыянальных герояў.

Турцыя стала апошнім чвэрцьфіналістам Еўра-2024 у нервовай дуэлі з Аўстрыяй ВІДЭА

Нідэрланды разграмілі Румынію і выйшлі ў чвэрцьфінал ВІДЭА

Дыёгу Кошта адбіў усе тры пенальці і выцягнуў Партугалію ў чвэрцьфінал

Nashaniva.com