Белы дом заявіў, што ў Байдэна няма дэменцыі або хваробы Альцгеймера

03.07.2024 / 10:33

У прэзідэнта ЗША Джо Байдэна няма дэменцыі або хваробы Альцгеймера, заявіла прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер.

«Вы гатовыя да адказу? Адказ: не», — сказала Жан-П'ер, адказваючы на адпаведнае пытанне журналіста.

Каментуючы слабое выступленне Байдэна на перадвыбарных дэбатах, прадстаўнік Белага дома заявіла, што гэта «быў проста няўдалы вечар».

«Зрабіў глупства»: Байдэн прызнаўся, што ледзь не заснуў на дэбатах з Трампам

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў

Nashaniva.com