Бясстрашная Вольга Бондарава наехала на Лукашэнку за яго выступ на парадзе

«Ні словам не згадаць таварыша Сталіна — гэта за межамі!!!»

03.07.2024 / 11:03

Вольга Бондарава. Фота: «Гродзенская праўда»

Даносчыца Вольга Бондарава крайне нервова адрэагавала на выступ Аляксандра Лукашэнкі на парадзе ў Мінску.

«Не ведаю, хто піша прэзідэнту тэксты, але заявіць пра захапленне геніем Жукава, Васілеўскага, Антонава і ні словам не згадаць Вярхоўнага галоўнакамандуючага таварыша Сталіна — гэта за гранню!!! Перадзёрнула. Як ты ставішся да вялікіх папярэднікаў, так будуць ставіцца да цябе. Карма», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем, у маі 2024 годзе Бондарава назвала «змагаркай» нявестку Лукашэнкі Ганну Сялук. Потым давялося прасіць прабачэння.

Nashaniva.com