У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска, для якой збіралі грошы на лячэнне саркомы 

27 чэрвеня не стала Лізаветы Брылеўскай. У маі 18-гадовай беларусцы сабралі 139 тысяч еўра на лячэнне анкалогіі. 

03.07.2024 / 13:41

У дзяўчыны з 2019 года была хвароба — саркома крыжова-копчыкавай вобласці. У маі гэтага года для яе арганізавалі збор у 138,6 тысяч еўра. Гэтыя грошы былі патрэбныя для лекавання ў нямецкім шпіталі «Шарытэ». Сабраць суму ўдалося за тыдзень.

Як піша Hrodna.life, шэсць цыклаў хіміятэрапіі ў варшаўскім дзіцячым цэнтры здароўя дзяўчына не змагла цалкам прайсці, бо арганізм быў моцна аслаблены. У пачатку чэрвеня Лізе стала горш і транспарціроўка з Варшавы ў Берлін стала немагчымай.

3 ліпеня адбываецца развітанне з Лізай у Гродне: да 16:00 на праспекце Касманаўтаў, 74А. У 18:00 пачнецца развітанне ў касцёле ў Радуні (Воранаўскі раён). Яно працягнецца да 4 ліпеня. Пахаваюць Лізавету на новых могілках у Радуні 4 ліпеня ў 16:00.

Nashaniva.com