МЗС: грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў аварыі ў Турцыі
Па дапамогу пакуль ніхто не звяртаўся.
03.07.2024 / 17:02
Грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў аварыі з аўтобусам у Турцыі.
Пра гэта заявіла МЗС са спасылкай на турэцкія праваахоўныя органы, піша БелТА.
У беларускае дыппрадстаўніцтва ў Турцыі зваротаў ад грамадзян пакуль не паступала.
Аўтобус з беларускімі і расійскімі турыстамі трапіў у сур'ёзную аварыю раніцай. Турыстаў везлі з гатэляў Аланьі ў аэрапорт, калі аўтобус урэзаўся ў бетонны слуп. Мясцовыя СМІ паведамлялі пра вялікую колькасць параненых.