Пад Лідай жудасная аварыя — «Жыгулі» разарвала, загінулі двое

80-гадовы кіроўца не прапусціў іншую машыну.

03.07.2024 / 14:23

Фота: міліцыя Гродна

Смяротнае ДТЗ адбылося раніцай 3 ліпеня на трасе Мінск — Гродна пад Лідай.

Пры выездзе з другараднай дарогі 80-гадовы кіроўца аўтамабіля ВАЗ не прапусціў Chevrolet, які рухаўся па галоўнай дарозе.

У выніку ДТЗ «Жыгулі» перакуліліся. Пажылы кіроўцца і 77-гадовая пасажырка загінулі на месцы здарэння. У Chevrolet сур'ёзна пацярпелых няма.

Nashaniva.com