Падаляк пра заявы Лукашэнкі аб канцэнтрацыі ўкраінскіх войскаў ля беларускай мяжы: Зменаў няма

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны адказаў на абвінавачванні і пагрозы Лукашэнкі.

03.07.2024 / 17:37

Міхаіл Падаляк. Скрын відэа: dwbelarus / YouTube

У эфіры «DW Беларусь» Міхаіла Падаляка папрасілі пракаментаваць заявы беларускіх уладаў аб канцэнтрацыі ўкраінскіх падраздзяленняў на мяжы з Беларуссю і абвінавачанні Кіева ў правакацыях.

«Зменаў аператыўнай абстаноўкі [на мяжы] няма. Ніякіх істотных перадыслакацый не адбываецца», —

адказаў Падаляк і дадаў, што афіцыйны Мінск з перыядычнасцю раз у тры-шэсць месяцаў выходзіць з падобнымі заявамі.

Але ўкраінскі бок, па словах дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны, звяртае ўвагі на ўсе падобныя заявы і аналізуе іх. «Наша разведка актыўна працуе. Мы адсочваем, што адбываецца з прасоўваннямі расійскіх частак, якія там праходзяць трэнінгі, прасоўваннямі беларускіх частак. Мы не забываемся, што там ёсць рэшткі так званай групы «Вагнера». (…)

Мы не выключаем таго, што Беларусь можа працягваць рабіць такога роду правакацыйныя заявы».

Адносна заявы Лукашэнкі аб прывядзенні беларускіх і расійскіх войскаў на тэрыторыі краіны ў стан павышанай боегатоўнасці і перамяшчэнні «Паланэзаў», Падаляк заўважыў, што такія заявы наўрад ці можна разглядаць як падрыхтоўку да ваеннай лагістыкі. Але іх можна ўспрымаць як адзін элементаў ціску на Украіну з боку Расіі:

«Яны пастаянна гавораць: «Давайце мы будзем прымушаць Украіну да капітуляцыі за кошт гэтых заяваў». Давайце так: вы спыняеце агонь, мы не спыняемся з вамі ваяваць, пакуль не зафіксуем, як яны гавораць, «рэаліі на зямлі».

Адпаведна, каб ствараць максімальны ціск, перыядычна выкарыстоўваецца беларускі кампанент. Яны перыядычна адкрываюць артылерыйскія ствалы, каб паказаць, што яны ў іх маюцца».

Лукашэнка: Пасля абвастрэння становішча на мяжы ў ваенкаматы звярнуліся тысячы добраахвотнікаў

«Сітуацыя складаная» — Павел Муравейка пракаментаваў становішча на паўднёвых рубяжах

«Украіна Беларусі не пагражае, мы вымушаныя абараняцца». Украінская памежная служба адказала беларускай

Мінабароны адправіла «Паланэзы» на прыкрыццё мяжы ВІДЭА

«Стандартны набор агрэсара». У Офісе Зяленскага пракаментавалі «мірны план» Пуціна

Nashaniva.com