Члены НАТА ўзгаднілі дапамогу Кіеву на 40 млрд еўра

Краіны НАТА ўзгаднілі дапамогу Кіеву на 40 млрд еўраў у 2025 годзе. Рашэнне аб ваеннай дапамозе плануюць зацвердзіць на саміце НАТА ў Вашынгтоне 9-11 ліпеня. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на двух заходніх дыпламатаў.

03.07.2024 / 16:37

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг раней заклікаў краіны Паўночнаатлантычнага альянсу гарантаваць штогадовую дапамогу Украіне не менш чым у 40 млрд еўра на год. 

І хоць краіны NATO тады не падтрымалі гэту ідэю аб шматгадовым абавязальніцтве, яны дамовіліся перагледзець унёскі на будучых самітах NATO.

Са слоў крыніцы Reuters, хаўруснікі таксама дамовіліся цягам 2025 года падрыхтаваць дзве справаздачы, каб высветліць, хто і што пастаўляе Украіне.

Nashaniva.com