Расія здзейсніла ракетна-дронавую атаку на Дняпро. Ёсць загінулыя

На гэты момант вядома пра 5 загінулых і 47 пацярпелых. 

03.07.2024 / 17:11

Атака на Дняпро. Скрыншот відэа

Расія атакавала Дняпро 3 ліпеня. Відэа з наступствамі апублікаваў Уладзімір Зяленскі.

Паветраныя сілы Украіны заявілі, што ім удалося збіць адзін з трох запушчаных «Іскандэраў», усе чатыры ракеты Х-59 і пяць «шахедаў».

Наступствы атакі. Фота: тг-канал Сяргея Лысака, кіраўніка Дняпроўскай абласной адміністрацыі

Мэтай атакі мог быць завод «Южмаш», які вырабляе ракетна-касмічную тэхніку. Пра гэта напісалі расійскія ваенкары і дзяржаўныя медыя.

Наступствы атакі. Фота: тг-канал Сяргея Лысака, кіраўніка Дняпроўскай абласной адміністрацыі

4 ліпеня ў Дняпры абвесцілі днём трауру.

Nashaniva.com