У дэмакратаў ёсць кандыдатура, якая можа перамагчы Трампа на выбарах — вынікі сацапытання
Апытанне, праведзенае агенцтвам Reuters і кампаніяй Ipsos, паказала, хто з дэмакратаў мог бы абысці рэспубліканца Дональда Трампа ў прэзідэнцкай гонцы. І гэта толькі Мішэль Абама.
03.07.2024 / 18:40
Мішэль Абама. Фота: AP Photo / Mary Altaffer
Былую першую лэдзі ЗША ў выпадку, калі б яна балатавалася ў прэзідэнты, падтрымалі б 50%, а Трампа — 30%.
У выпадку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Камалы Харыс, яна б прайграла рэспубліканцу з вынікам 42% супраць 43%, губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам — з вынікам 39% супраць 42%, паказала даследаванне.
Між тым, як піша New York Times, Байдэн яшчэ ўзважвае, ці працягваць удзельнічаць у перадвыбарнай гонцы.
Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі
Рэдакцыя New York Times заклікала Байдэна зняць сваю кандыдатуру з выбараў
60% амерыканцаў хочуць замяніць Байдэна ў якасці кандыдата ад дэмакратаў пасля дэбатаў
Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах